Зубрыцкі Эдуард Іосіфавіч– беларускі паэт, журналіст.

Нарадзіўся 17 красавіка 1942 года ў вёсцы Шклянцы Бярозкаўскага сельсавета.

У 1968 годзе скончыў БДУ Працаваў настаўнікам у Чашніцкім і Верхнядзвінскім раёнах.

3 1971 г. быў супрацоўнікам рэдакцыі верхнядзвінскай раённай газеты “Дзвінская праўда”.

Першыя вершы надрукаваў у 1960 г. у часопісе “Маладосць”. 3 гэтага часу яго творы пачалі з'яўляцца таксама ў часопісах “Полымя”, “Беларусь”, “Работніца і сялянка”, рэспубліканскіх і абласных газетах, змяшчаліся ў альманахах “Квадра”. У 1990 годдзе ў альманаху “Дзень паэзіі” былі апублікаваны вершы. У 1971 годзе выйшаў верш “Радзіма” у альманаху “Універсітэт паэтычны” выдавецтва БДУ., У 1992 годзе ў альманаху “Віцебшчына літаратурная” з’явіліся творы: “Высокае імя”, “ Перамога”, “Вось і даспелі сенажаці”, “Я зноў к табе вярнуся”, “Поня”. У 2000 годзе ў гэтым альманаху з’яўляюцца вершы: “Бадзяжныя, свавольныя вятры…”, “Іду ў жыццё”, “Сады адплываюць у вырай”, “Стук ды стук сцяжынкаю клюка”, “Я ў роднай вёсцы так даўно не быў”.

Аўтар аповесці “Суэма” (1968) паэмы “Жальба Сар'янскай пушчы” (1993). У 1975 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура выйшаў зборнік вершаў і паэм “Блакітныя казкі”

У 2001 годзе Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай была выпушчана кніга вершаў “Птушка з водсветам заранкі”

У 2004 – у Віцебскай абласной друкарні выйшаў зборнік вершаў і паэм “Рабінавыя астравы”.

У выдавецтве Беларускі кнігазбор адна за другой выйшлі новыя зборнікі вершаў нашага земляка: “Мне б хоць кропельку неба” (2005), “Журлівіца”, “След чмяля”(2006), “Сцяблінка баравая”, “Прычашчэнне”(2007), “Опаленная птица”, “Суэма” (2008).

У 2011 годзе ў бібліятэцы Саюза пісьменнікаў Беларусі выйшла кніга выбраных твораў Э. Зубрыцкага “Восень над вогнішчам”. На жаль, паэт не дачакаўся выхаду ў свет сваёй кніжкі.

Памёр у маі 2008 года

foto
zubrickij1
zubrickij10
zubrickij11
zubrickij12
zubrickij13
zubrickij2
zubrickij3
zubrickij4
zubrickij5
zubrickij6
zubrickij7
zubrickij8
zubrickij9