Нарадзіўся 27 жніўня 1951 года ў в. Чаркасы Докшыцкага раёна. Беларускі пісьменнік. Скончыў Мінскі педінстытут (1974). Працаваў загадчыкам Лісавіцкага сельскага клуба, настаўнікам Чаркаскай пачатковай, Лісавіцкай васьмігадовай, Докшыцкай сярэдняй (№ 2) школ, метадыстам і інспектарам Докшыцкага раёна, інструктарам Докшыцкага РК КПБ, загадчыкам раённай фільматэкі. 3 2000 г. галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Докшыцкага райвыканкама. Акцёр Докшыцкага народнага тэатра (з 1980).

Друкуецца з 1992 г. Аўтар кніг «Расплата за нелюбоў» (1998), «Недаспяваная песня» (2001), «Белы абрус» (2002), «Не свая віна», «Урок на ўсё жыццё» (абедзве 2003), «Вяртанне да першачысціні» (2004), «Нявыпраўленая памылка», «Пазычанае шчасце» (абедзве 2005), «Школьнікам аб праваслаўнай веры» (2006), «Голас сумлення» (2008), «Докшыцкі край», «Жыву я подыхам нябёс» (абедзве 2009), «Зраненае сэрца» (2011), «Шлях да Бога» (2012), «Даравальная нядзеля» (2012), «Дарога ў неба» (2014), «Маўклівая любоў» (2015), «Галалёд», «Ці так жывём?» (абедзве 2017), «Святло сярод ночы» (2018).

Творы Ф. Палачаніна вызначаюцца жанравай разнастайнасцю, свежасцю і актуальнасцю праблем, жыццёвай праўдзівасцю, глыбокім псіхалагічным аналізам. Паводле яго твораў Докшыцкі народны тэатр паставіў спектаклі «Расплата за нелюбоў» (1997), «Не свая віна» (2000). Беларускае радыё паставіла радыёспектаклі: «Спытай сэрца сваё», «Расплата за нелюбоў» (абодва 1998), радыёкампазіцыю «Красуйся, бярозка, расці» (2001). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008).

У 2013 годзе Фёдар Антонавіч Палачанін стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя П. Броўкі.

palachanin42
StfRX-2wSN0
u8dQFo1R8nA
UK67uA9su5Y
umYO3ZXnt0k
urLWXWfI1pw
vkMAl7XcNwk
YJapOlejvLU
palachanin8
palachanin9
palachanin10
palachanin11
palachanin12
palachanin13
palachanin14
palachanin15
palachanin16
palachanin17
palachanin18
palachanin19
palachanin20
palachanin21
palachanin22
palachanin23
palachanin24
palachanin25
palachanin26
palachanin27
palachanin28
palachanin29
palachanin30
palachanin31
palachanin32
palachanin33
palachanin34
palachanin35
palachanin36
palachanin37
palachanin38
palachanin39
palachanin40
palachanin41