Кірвель Анатоль Мяфодзьевіч – беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадска-культурны дзеяч.

Нарадзіўся 23 ліпеня 1939 года ў вёсцы Вітунічы Бярозкаўскага сельсавета. У 1968-71гг. вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педінстытуце замежных моў. Працаваў у Карэліі, Валагодскай вобласці (Расія). З 1977 г. жыве ў Санкт-Пецярбургу. Быў слесарам, маляром, мастаком-афарміцелем, будаўніком. Рэдактар-выдавец незалежнай газеты пецярбургскіх беларусаў “Родзічы” (выходзіць са снежня 1991). Старшыня суполкі міжнароднага фонду Я. Купалы, член Рады Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу, прэзідэнт Незалежнай асацыяцыі аматараў прыгожага пісьменства “Новая Беларусь” (Санкт-Пецярбург), якая займаецца наладжваннем літаратурных сувязей пецярбургскай дыяспары з Бацькаўшчынай. Удзельнічаў у Мінску ў рабоце І Міжнароднага кангрэса беларусістаў (1991), Сходу беларусаў блізкага замежжа (1992), 1-3-га з’ездаў беларусаў свету (1993, 1997, 2001). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995).

Першае апавяданне “Бульбіна” надрукаваў у 1967 г. у часопісе “Маладосць”. Аўтар зборнікаў апавяданняў, вершаў і мініяцюр у прозе, афарызмаў і інш. “Човен Харона” (1993), “Урбанія” (1994), “Чалавеку ўласціва”, “Формула замежжа” (1996), “Ласінае крэда” (1997), “Адзінка вымярэння”(2000), “Мармуровы воўк”, “Вакансія” (2001), “Мёртвы горад” (2002), “Сумная кніга пра звяроў” (2003), укладальнік і выдавец зборніка паэзіі “Тры грацыі” (2002).

У беларускай перыёдыцы апублікаваў шэраг літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў пра творчасць маладых беларускіх празаікаў і паэтаў пад назвай “Літаратурная палітра”. Беларускія “Піцерскія эцюды” пісьменніка друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў”.

І толькі на схіле дзён напісаў кнігу паруску: “Иная жизнь” выйшла ў Расіі ў 2006 годзе.

Памёр 8 мая 2008 г., пахаваны ў Тарасаве пад Мінскам.

kirvel16
kirvel17
kirvel18
kirvel19
kirvel20
kirvel21
kirvel1
kirvel2
kirvel3
kirvel4
kirvel5
kirvel6
kirvel7
kirvel8
kirvel9
kirvel10
kirvel11
kirvel12
kirvel13
kirvel14
kirvel15