Герасімёнак Васілій Аляксеевіч нарадзіўся 29 студзеня 1924 года ў в. Маргавіца Бягомльскага раёна Мінскай вобласці (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласці).

26 красавіка 1943 года В.А. Герасімёнак стаў партызанам атрада №3 брыгады «Жалязняк». Яму было толькі дзевятнаццаць, і яго равеснікаў у партызаны яшчэ не бралі. Але Васілій прагна хацеў прынесці карысць, каб хутчэй вызваліць родны кут ад акупантаў. Да жніўня 1944 года ён змагаўся ў партызанах. Быў у разведцы атрада, удзельнічаў у наступленні на гарнізон.

З прыходам Чырвонай арміі В. А. Герасімёнак адразу папоўніў яе рады. Накіраваліся на Каунас. Вербаўшчыкі сабралі некалькі чалавек. Праінструкціравалі, падвучылі. Вывучалі мясцовасць, куды гэтых ваеннаслужачых будуць закідваць.

Гэтай тэрыторыяй стала Прусія. Туды закінулі на самалёце. Радыстка, камандзір групы  і іншыя – усяго дзевяць чалавек.Заданне было дадзена кантраляваць і перадаваць, што паступае на фронт, і што – з фронту. Маскіраваліся, пераходзячы з лесу ў лес. Васілій Аляксеевіч, як самы мацнейшы, нёс рацыю. Кожны з групы, для канспірацыі, меў сакрэтнае імя на літару «У». В. А. Герасімёнка называлі Уткін. Аднойчы здарылася так, што Васілій Аляксеевіч быў вымушаны 15 дзён хавацца ў лесе адзін, без групы. Ва ўмоўным дупле ён не знаходзіў ніякіх запісак, ніякіх знакаў, паведамленняў. І каб сустрэцца зноў з групай, патрабавалася, рызыкуючы, праявіць логіку. Прадуманы выпадак стаў рэальнасцю. Герасімёнак-Уткін зноў аб’яднаўся з групай.

Далей Васілія Аляксеевіча зноў чакаў 220-ты полк, потым – 558-ы стралковы полк, 208-я дывізія. Палкавая разведка. Потым Герасімёнак удзельнічаў  у штурме Кенігсберга, быў паранены асколкам у шыю, там і закончыў вайну.

Узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём «За адвагу», медалём  «За ўзяцце Кенігсберга». Мае памятны знак «Партызан Беларусі», ды ячшэ медаль «Ветэран працы».

https://partizany.by/partisans/120434/