Нарадзіўся Мікалай Міронавіч Сіняўскі ў 1924 годзе ў весцы Кромавічы Бярозкаўскага сельсавета. Закончыў 4 класы Вілейскай школы.

У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху ў складзе брыгады “Жалязняк”. У радах Чырвонай Арміі прайшоў з баямі да Паўночнай Прусіі. Пад Кёнігсбергам быў цяжка паранены, праляжаў у шпіталі 7 месяцаў.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямі “Ветэран партызанскай брыгады “Жалязняк”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне”, юбілейнымі медалямі Перамогі, медалём Жукава. Да 55-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узнагароджаны знакам “Ветэран вайны”.