Жыццёвы шлях Батуры Аркадзя Цімафеевіча пачаўся ў в.Кромавічы ў 1924 годзе. Пасля заканчэння 7 класа Бярозкаўскай школы юнак паехаў вучыцца ў Мінск. Калі пачалася вайна, вярнуўся ў вёску. Аркадзь не змог спакойна назіраць, як вораг нішчыць родную зямлю, і пайшоў у партызанскі атрад брыгады “Жалязняк, дзе ваяваў да вызвалення Беларусі. Потым быў фронт, баі ў Японіі і на Далёкім Усходзе з 1945 па 1947 год.

Пасля вайны Аркадзь Цімафеевіч працаваў у саўгасе і Бярозкаўскім лясніцтве. Ветэран мае шэраг узнагарод: ордэн Славы, медалі “За перамогу над Японіяй”, “За ўзяцце Кёнігсберга”, медаль Жукава,ордэн Перамогі.