Тысячы нашых землякоў у складзе Чырвонай арміі, партызанскіх атрадаў і падполля прайшлі цяжкімі шляхамі Вялікай Айчыннай вайны. Многія – ад першага і да апошняга дня. У іх ліку і Аляксандр Пятровіч Бягляк, жыхар вескі Крулеўшчына. Яго баявыя дзеянні пачаліся на Каўказе, а закончыліся ў Таганрогу.
Аляксандр Пятровіч служыў спачатку ў кавалерыі, а потым дэсантнікам. Тройчы быў паранены. На шчасце, смяротная варожая куля абышла яго.
За баявыя заслугі перад Радзімай ветэран узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай Вайны ІІ ступені і медалём “За адвагу”.
Так, маладосць гэтага чалавека пякуча апаліла вайна, а вось старасць аказалася спакойнай, забяспечанай. Яго край свабодны і шчаслівы. Значыць, нездарма ваяваў саладат, рызыкуючы жыццем, ідучы на смерць.