Валянцін Іванавіч Якушэўскі нарадзіўся 28.01.1926 г. у в. Ржаная, Мсціслаўскага раёна, Магілёўскай вобласці. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які біў ворага ў партызанскім атрадзе, а з 1944 па 1945 ваяваў у складзе 689-га артылерыйскага палка, 78-й пушачна-артылерыйскай брыгады, быў паранены.

Як сведкі таго гераічнага мінулага блішчаць на яго грудзях узнагароды: ордэн «Айчыннай вайны І cтупені», медалі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941– 1945 гг».

У нялёгкія пасляваенныя гады вясковы хлопец з Мсціслаўшчыны апантана прагнуў вучыцца. У 1953-м годзе ён ажыццявіў гэтую мару – закончыў БДУ, вышэйшую навучальную ўстанову, якая была і застаецца галоўнай у рэспубліцы. Працаваў дырэктарам Асаўской школы, загадчыкам Бягомльскага райана, намеснікам старшыні райвыканкама. Аднак найбольш значныя гады яго біяграфіі звязаны з Бягомльскай школай-інтэрнатам, якую ўзначаліў у 1960-м і кіраваў ёй 26 гадоў. Пасля выхаду на пенсію Валянцін Якушэўскі не развітаўся з настаўніцкай дзейнасцю – яшчэ сем гадоў выкладаў гісторыю. Прафесійна, годна, высакародна нёс місію настаўніка ўсё жыццё. Узнагароджаны знакамі «Выдатнік народнай асветы», «Выдатнік асветы СССР».

http://storyofvictory.sb.by/jkushevskii

jkyshevski1
jkyshevski2
jkyshevski3
jkyshevski4
jkyshevski5
jkyshevski6