Безянкоў Максім Гаўрылавіч нарадзіўся 20 студзеня 1917 года ў вёсцы Навасёлкі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Падчас вайны вучыўся ў Мурамскім ваенным вучылішчы сувязі (1941 год). З лютага 1942 года па сакавік 1942 года – Заходні фронт, тэлефаніст (удзельнік бітвы пад Масквой). У сакавіку 1942 года быў паранены і знаходзіўся ў ваенным шпіталі. Са жніўня 1942 па май 1945 года – на пасадзе камандзіра аддзялення сувязі –Сталінградскі фронт, Стэпавы фронт (удзельнік узяцця Кіраваграда), Варонежскі фронт (Курская Дуга, узяцце Харкава), 2-гі Украінскі фронт (вызваленне Украіны, Малдовы), 3-ці Украінскі фронт (вызваленне Румыніі, узяцце Будапешта).

Воінскае званне – капітан. Узнагароджаны медалямі: “За баявыя заслугі”, “За ўзяцце Будапешта”, “За перамогу над Германіяй”, “За абарону Сталінграда”.

bezjnkov1
bezjnkov2
bezjnkov3
bezjnkov4

Пасля вайны Безянкоў Максім Гаўрылавіч паступіў вучыцца у ў Магілёўскі педінстытут, які скончыў у 1946 годзе. Настаўнік геаграфіі. Працаваў завучам, потым стаў дырэктарам Докшыцкай сярэдняй школы і заставаўся на гэтай пасадзе па 1964 год, затым да пенсіі працаваў у школе рабочай моладзі.

bezjnkov5
bezjnkov6
bezjnkov7
bezjnkov8