Удзельніца партызанскага руху на Беларусі. Нарадзілася 16 студзеня 1922 года.

З 1942 года партызанка брыгады “За Савецкую Беларусь”. Па-геройску змагалася Валянціна Станіславаўна з ворагам, блакады, баі, партызанскія будні. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

Пасля вайны працавала настаўніцай пачатковых класаў Докшыцкай СШ №1. Ветэран педагагічнай працы, заслужаная настаўніца БССР. За доўгія гады сваёй працы ў школе Валянціна Станіславаўна навучыла чытаць і пісаць сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сталі настаўнікамі, урачамі, інжынерамі, выбралі іншыя прафесіі, і ўжо многія з іх маюць сваіх унукаў. Але і сёння з цеплынёй успамінаюць сваю першую настаўніцу – прыгожую, добрую, светлую, справядлівую.

Вось што ўспамінае яе былая вучаніца: “Валянціна Станіславаўна была яркай жанчынай, з густам апраналася, як настаўніца, была строгая і патрабавальная, з высокім узроўнем інтэлегентнасці і тактам. Давала нам не толькі добрыя веды па школьнай праграме, але і займалася пашырэннем кругагляду сваіх вучняў: вадзіла на экскурсіі, вучыла спяваць, танцаваць, арганізоўвала канцэрты з нашым удзелам. Калі мы заканчвалі школу, наш клас быў самым моцным сярод іншых выпускнікоў. Зразумела, у гэтым была вялікая заслуга нашай першай настаўніцы”.

pancjleeva1
pancjleeva2