Нарадзіўся Лынько Павел Аляксандравіч у весцы Кромавічы Бярозкаўскага сельсавета. Закончыў толькі 6 класаў. 3 1943 года быў радавым партызанскага гаспадарчага ўзвода 2-га атрада брыгады “Жалязняк”. Працаваў на хлебапякарні пад зямлей.

Пасля вызвалення Беларусі Павел Аляксандравіч быў мабілізаваны ў рады Чырвонай Арміі. Хлопец фарсіраваў раку Заходні Буг, з баямі прайшоў Усходнюю Прусію, дайшоў да Кёнігсберга. У горадзе Данціх пры ўзяцці крэпасці быў кантужаны. Затым яго батальён перакінулі на Балтыйскае мора ў горад Стральзант. У 9 гадзін раніцы аб’явілі аб капітуляцыі Гераманіі, а да 12 гадзін яшчэ салдаты ваявалі, пакуль не знішчылі ўсіх немцаў, а затым толькі святкавалі перамогу.

Пасля вайны Павел Аляксандравіч вярнуўся ў Кромавічы. Паступіў у Мінскі інстытут лясной прамысловасці, працаваў майстрам у лясніцтве. Калі пайшоў на пенсію, яшчэ 7 год працаваў у саўгасе. Быў памочнікам брыгадзіра, 5 год малаказборшчыкам.

Ветэран узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “3а ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Германіяй”, медалём Жукава, юбілейнымі медалямі Перамогі, знакам “Ветэран вайны”.