Пісаць гісторыю свайго жыцця Завадскі Іван Вікенцьевіч пачаў у 1937 годзе, калі закончыў Лепельскае педагагічнае вучылішча і быў накіраваны на работу ў Бягомльскі раён. Прыехаў у гэты прыгранічны раён па візе. I адразу, нягледзячы на ўзрост, быў прызначаны кіраўніком. Праўда, першая ўстанова, якой яму прыйшлося загадваць, была невялікая – Шклянская пачатковая школа. Адпрацаваў у ёй 2 гады.
16 лістапада 1939 года быў прызваны ў армію. Служыў у Маскве, у спецыяльным палку НКУС. У сталіцы яго і заспела Вялікая Айчынная вайна. Прымаў удзел у абароне Масквы. У красавіку 1941 года стаў кандыдатам у члены камуністычнай партыі, а ў 1942 годзе – яе членам. Уступіў свядома, разумеючы адказнасць такога кроку і патрабавальнасць да камуністаў у гэты сур’езны час. Ён быў гатовы ахвяраваць сваім жыццём, самыя цяжкія заданні браць на сябе і быць заўсёды наперадзе.
Калі закончылася вайна, выйшаў загад у першую чаргу дэмабілізаваць настаўнікаў, урачоў, каб яны заняліся аднаўленнем народнай гаспадаркі. У 1946 годзе Бягомльскім раённым аддзелам адукацыі Іван Вікенцьевіч Завадскі быў накіраваны на пасаду дырэктара Бярозкаўскай школы, якая тады знаходзілася ў Кромавічах з-за адсутнасці памяшкання ў Бярозках. У той жа час ж завочна паступіў у Мінскі педагагічны інстытут і ў 1953 годзе закончыў яго. Менавіта ў час яго дырэктарства з’явіліся гаспадарчыя пабудовы каля школы, пабудовы для інтэрната. 3’явілася школьная майстэрня, спартыўная зала.
Завадскі Іван Вікенцьевіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі ”За абарону Масквы“, ”За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.“