Міхаіл Аляксандравіч Гічанскі – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся 1 верасня 1926 года ў вёсцы Дзедзіна.
Калі пачалася вайна, Міхаілу было няпоўных 15 гадоў. Са слоў Міхаіла Аляксандравіча: “Немцы вельмі хутка з’явіліся ў закінутай сярод лясоў вёсачцы Дзедзіна Докшыцкага раёна. А ў чэрвені 1943 года ад яе засталося папялішча: на досвітку немцы пад’ехалі да вёскі з двух бакоў і падпалілі крайнія хаты. Людзі: жанчыны, дзеці, старыя кінуліся ў лес. Мужчыны ўжо змагаліся з ненавісным ворагам у партызанскіх атрадах. У лесе мірнае насельніцтва прытулілі партызаны”.
Хлопцы 14-15 гадоў папоўнілі спісы партызан брыгады імя Леніна (дарэчы, яна прымала ўдзел у вызваленні горада Докшыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў). Яны вучыліся страляць, чысцілі зброю, хадзілі ў дазор, дапамагалі на кухні, хавалі забітых... Амаль кожны дзень бачылі смерць… І так да канца ліпеня 1944-га, пакуль прыйшло вызваленне. https://partizany.by/partisans/185957/
У жніўні Міхаіл быў прызваны ў армію. Трапіў у 7-ю акружную школу снайпераў, якая знаходзілася ў Слуцку. Там ён вучыўся трапна страляць і чакаў адпраўкі на фронт. Разам з ім набывалі ваенную прафесію і яго землякі. Хлопцы чакалі адпраўкі на фронт, але ім пашанцавала – вайна скончылася. Служба ж у арміі працягвалася. Міхаіл Гічанскі трапіў у спіс салдат, якіх адправілі ў Ленінград. Там яго размеркавалі ў каманду на падводную лодку. Аднак апошняя медкамісія не дапусціла яго на падлодку, і ён працягваў службу на ваенна-марской базе Порккала-Удд, якая знаходзілася ў Фінляндыі і галоўная задача якой была прыкрываць подступы да Ленінграда і Крандштата.
5 гадоў службы на востраве ў Балтыйскім моры старэйшым матросам і яшчэ 2 гады – санінструктарам на браняносцы “Выбарг”. Пасля – яшчэ каля трох год – працаваў санітарам у ваенна-марскім шпіталі. У час службы на флоце ён выпускаў насценную газету, іграў на акардэоне, спяваў у хоры, нават быў запявалам. Толькі ў канцы 1950-га года Міхаіл Аляксандравіч быў спісаны на бераг па хваробе.
Пасля вайны ён працаваў загадчыкам хатай-чытальняй, кіраваў гурткамі мастацкай самадзейнасці ў Таргуноўскім доме культуры, у раённай бальніцы, у сярэдняй школе. І ўсюды яго верным сябрам быў акардэон. Шмат радасных і шчаслівых хвілін падарыў людзям гэты закаханы ў народнае мастацтва чалавек.
Таццяна Афанасьеўна Сауліч-Гічанская нарадзілася 28 ліпеня 1928 года ў Омскай вобласці. Там, у горадзе Ленінск-Кузнецкі, яе, 15-гадовую дзяўчынку, заспела паведамленне аб пачатку вайны. Пайшлі на фронт тры старэйшыя браты і муж сястры, а Таццяна – працаваць на шахту. Праз пару месяцаў – на ваенны завод, дзе рабілі снарады для фронту.
Мае ўзнагароды: Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені, Знак “Партызан Беларусі”, медаль “За перамогу над Германіяй” і іншыя баявыя і юбілейныя ўзнагароды.
Пасля працы, хоць і працавалі яны па 10-12 часоў у суткі, камсамольцы ішлі ў шпіталь, дапамагалі прымаць і перавязваць цяжка параненых байцоў, якіх везлі і везлі з перадавой…
У 1980-ым годзе, калі Таццяна Афанасьеўна стала збіраць дакументы на пенсію і зрабіла запыт у Ленінск-Кузнецкі, яна даведалася, што яе 35 гадоў шукае ўзнагарода “За працу ў тыле ворага” у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Таццяна Афанасьеўна – ветэран-тылавік