Нарадзіўся Лынько Мікалай Максімавіч у весцы Кромавічы ў 1925 годзе. Пасля школы ў Мінскім тэхнікуме атрымаў спецыяльнасць бухгалтара.
У час Вялікай Айчыннай вайны з 8 студзеня 1943 года па 8 лютага 1944 года юнак удзельнічаў у партызанскім руху брыгады “Жалязняк”. Затым быў фронт. У адным з баёў 11 кастрычніка 1944 года пры прарыве пад Кёнігсбергам Мікалай Максімавіч быў цяжка паранены. Дамоў прыслалі пахаронку. Якім жа вялікім было шчасце блізкіх, калі ён вярнуўся ў родную вёску!
Пасля вайны працаваў у калгасе ўчотчыкам, бухгалтарам у сельскім Савеце, а затым у Бярозкаўскім лясніцтве.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны, медалём “За ўзяцце Кёнігсберга” і медалём Жукава, знакам “Ветэран вайны”.