Пасля таго як 14 кастрычніка 1942 года вёску Кляпіцы, дзе жыў Пётр Мікалаевіч, спалілі немцы, ён разам з бацькам і братам пайшоў у партызаны. Бацька дапамагаў падрыўнікам падносіць узрыўчатку да чыгункі і быў забіты. Пётр Мікалаевіч таксама служыў мінёрам у 10 асобным гвардзейскім батальёне, які дзейнічаў на тэрыторыі Крулеўшчынскага сельсавета.

Пасля вызвалення родных мясцін хлопец апынуўся ў арміі. У 1944 годзе ўдзельнічаў у цяжкіх баях за Віцебск. Затым былі Венгрыя, Чэхаславакія, Аўстрыя, Каўказ.

Дадому Пётр Мікалаевіч Юнцэвіч вярнуўся ў 1948 годзе. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Славы II ступені. Мае мноства юбілейных медалёў.